Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьць апазыцыйных арганізацыяў пратэстуюць супраць выраку Бяляцкаму


У супольнай заяве партыяў АГП, БНФ, "Справядлівы сьвет", аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, кампаніі "Гавары праўду", руху "За свабоду" гаворыцца пра тое, што "гэты прысуд ёсьць сьведчаньнем парушэньня шматлікіх крымінальна-працэсуальных нормаў і правілаў правядзеньня судовага разбору... Мы перакананыя, што прысуд Алесю Бяляцкаму палітычна матываваны, носіць незаконны характар і таму падлягае безумоўнай адмене".

Лідэры шасьці арганізацыяў патрабуюць свабоды ня толькі для Алеся Бяляцкага, але і для ўсіх палітвязьняў.

24 лістапада 2011 году судзьдзя Першамайскага раёну Менску Сяргей Бандарэнка вынес прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, прызнаўшы яго вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч.2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры). Суд прыгаварыў Алеся Бяляцкага да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Апроч гэтага, праваабаронца мусіць сплаціць дзяржаве 721 мільён рублёў як кампэнсацыю стратаў і 36 мільёнаў за судовыя выдаткі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG