Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет Фэдэрацыі Расеі прызначыў у пятніцу дату чарговых выбараў прэзыдэнта РФ на 4 сакавіка 2012.

Прызначэньне выбараў – паўнамоцтва Савету Фэдэрацыі.

Паводле канстытуцыі РФ, дата выбараў павінная быць вызначаная не раней чым за 100 дзён і не пазьней чым за 90 дзён да дня галасаваньня. Днём галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Расеі становіцца другая нядзеля месяца, у якім праводзілася галасаваньне на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах.

Цяперашні прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў у выбарах удзельнічаць ня будзе. Раней ён заяўляў, што падтрымае дзейнага прэм'ер-міністра Ўладзімера Пуціна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG