Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слуцак: Зінаіду Цімошак аштрафавалі за абразу 23 мясцовых дэпутатаў


Суд Слуцку (Менская вобласьць) разглядаў справу супраць грамадзкай актывісткі Зінаіды Цімошак, якую вінавацяць у абразе гонару і годнасьці 23 дэпутатаў раённага савету.

19.00 Зінаіду Цімошак аштрафавалі на 700 тысячаў рублёў.

14.15 У першай палове дня ў судзе дапыталі пацярпелых.

На суд прыйшло 10 пацярпелых дэпутатаў – гэта кіраўнікі дзяржаўных установаў Слуцку.




У сваіх выступах пацярпелыя не агучылі доказаў, што рыдлёўкі-крыжы паставіла менавіта Цімошак. Яны вінавацяць Цімошак на той падставе, што яна арганізатарка мерапрыемства і таму павінна несьці адказнасьць.

Судзьдзя Сьвятлана Пастухова, на думку Цімошак, задавала пацярпелым наводныя пытаньні. Таму Цімошак заявіла пра адвод суду. Аднак Пастухова гэтую заяву не прыняла і працягвае разглядаць справу.

Сама Цімошак заявіла, што ня мела на мэце абражаць дэпутатаў.

Каля трох дзясяткаў чалавек прыйшлі падтрымаць Цімошак у суд. Паседжаньне адбываецца пры поўнай залі.

Мясцовыя дэмакратычныя актывісты кажуць, што вельмі ўдзячныя Зінаідзе Цімошак за ініцыятыву прыбраць могілкі. Яны кажуць, што не хацелі б быць пахавваныя на тых брудных могілках

Дэпутат Бандарэнка пратэстуе, каб журналісты здымалі ў залі суду

Дэпутат Бандарэнка пратэстуе, каб журналісты здымалі ў залі суду


Адвакатка Аліна Шостак (л) і Зінаіда Цімошак (п)

Адвакатка Аліна Шостак (л) і Зінаіда Цімошак (п)


Дэпутаты слуцкага райсавету, якія лічаць сябе пацярпелымі

Дэпутаты слуцкага райсавету, якія лічаць сябе пацярпелымі


Зінаіда Цімошак у перапынку спрабуе давесьці дэпутатам сваю невінаватасьць

Зінаіда Цімошак у перапынку спрабуе давесьці дэпутатам сваю невінаватасьць



Падтрымаць Цімошак у судзе прыйшло два дзесяткі мясцовых грамадзкіх актывістаў.

1 кастрычніка Цімошак запрасіла 25 мясцовых дэпутатаў добраўпарадкаваць мясцовыя могілкі.

Актывісты кампаніі «Наш дом», якія ладзілі акцыю, падрыхтавалі дэпутатам імянныя рыдлёўкі ў выглядзе крыжоў.

Дэпутаты на добраўпарадкаваньне не зьявіліся.

Праз некаторы час Цімошак запрасілі ў міліцыю, каб яна падпісала 23 пратаколы праводле заяваў дэпутатаў пра абразу гонару і годнасьці.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG