Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


На двары


Уначы – 4 + 2, удзень 0 + 6, па поўначы мокры сьнег і дождж, на дарогах – слабая галалёдзіца.



Куды зайсьці


У сталічным ДК прафсаюзаў спэктакль «Пінская шляхта» польскага тэатру «Рампа».

У галерэі Леаніда Шчамялёва (пр. Ракасоўскага, 49) публічная лекцыя Ігара Бабкова «Міцкевіч як апокрыф».

Сёньня ў сьвеце


У Маскве заплянаванае пасяджэньне Вышэйшага савету Саюзнай дзяржавы, куды накіруецца Аляксандар Лукашэнка. У гэты ж дзень у расейскай сталіцы заплянаваны марш апазыцыі, якая патрабуе справядлівых умоваў правядзеньня парлямэнцкіх выбараў.

У Марока адбудуцца першыя выбары новага парлямэнту пасьля антыўрадавых пратэстаў.

Таксама ў гэты дзень


1795 – кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трону на карысьць расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ.
1867 – Альфрэд Нобэль запатэнтаваў дынаміт.
1936 – Нямеччына і Японія заключылі Антыкамінтэрнаўскі пакт.
1992 – Фэдэральная Асамблея Чэхаславаччыны прагаласавала за разьдзяленьне краіны на Чэхію і Славаччыну (ад 1 студзеня 1993 году).

У гэты дзень нарадзіліся:

1884 – беларускі мастак Уладзімір Кудрэвіч, вядомы майстар краявідаў.
1922 – беларускі кінакрытык, гісторык кінамастацтва прафэсар Эфрасіньня Бондарава.
1955 – экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы палітычны вязень Аляксандар Казулін.

У гэты дзень памерлі:

1988 – беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц, трагічна загінула.

Ёсьць нагода


Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту ў адносінах да жанчын. Усталяваны Генэральнай Асамблеяй ААН 17 сьнежня 1999 году ў памяць пра сясьцёр Мірабаль з Дамініканскай Рэспублікі. 25 лістапада 1960 году тры сястры, што накіроўваліся на спатканьне да сваіх арыштаваных мужоў, былі забітыя спэцслужбамі дыктатара Рафаэля Трухільё. Сам Трухільё праз паўгода таксама паплаціўся жыцьцём – на яго арганізавалі засаду прадстаўнікі апазыцыі.

Мінус 365


Апазыцыйныя кандыдаты выклікалі ў ЦВК «спакойнае абурэньне»

Цытата на памяць


«Дзе грошы, Саша?»
Зь перадвыбарчага выступу Аляксандра Казуліна ў 2006 годзе
XS
SM
MD
LG