Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты бундэстагу: гэта фарс зь юрыдычнага гледзішча і трагедыя – з чалавечага


Так ацэньваецца прысуд Алесю Бяляцкаму ў сумеснай заяве, якую зрабілі віцэ-сьпікер бундэстагу Катрын Герынг-Экард і дэпутатка Марылюіза Бек ад імя фракцыі партыі «Саюз90/Зялёныя», перадае БелаПАН.

Працэс і прысуд Бяляцкага – пагроза для ўсяго беларускага грамадзтва, лічаць дэпутаты бундэстагу. На іх думку, улады спрабуюць «у пэрыяд эканамічнага крызісу сталінскімі мэтадамі насадзіць атмасфэру страху». «Але Лукашэнка ня зможа такімі мэтадамі гарантаваць доўгатэрміновасьць сваёй улады», – гаворыцца ў заяве.

Герынг-Экардт і Бек запатрабавалі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязьняў.

Дэпутаты таксама адзначылі, што «неасьцярожнасьць з боку Літвы і Польшчы» і зьвесткі аб рахунках дапамаглі сфабрыкаваць абвінавачаньне. Менавіта таму, мяркуюць дэпутаты, Эўразьвяз мае асаблівае маральнае абавязацельства ўсімі магчымымі спосабамі стаць на абарону пацярпелых беларусаў.
XS
SM
MD
LG