Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскіх актывістаў будуць судзіць за першы Народны сход


Iльля Міронаў

Iльля Міронаў

Чацьвёра гомельскіх моладзевых актывістаў за ўдзел у Народным сходзе атрымалі позвы ў суд Чыгуначнага раёну на 28 лістапада.

Ільля Міронаў: «Мяне выклікаюць у суд аб 11:30. Пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на мяне склалі ў 2-м аддзяленьні міліцыі Чыгуначнага РАУСу 12 лістапада. Мы ішлі ў бок ДК „Віпра“, але ў дварах нас затрымалі міліцыянты. Мяне й Васіля Такарэнку. Нас завезьлі ў 2-е аддзяленьне. У дачыненьні да мяне й Такарэнкі міліцыянты склалі адміністрацыйныя пратаколы, але не за 12 лістапада, а за 8 кастрычніка — задняй датай. Я так разумею, што міліцыянтам загадалі пакараць нас менавіта за Народны сход 8 кастрычніка».

Ксеню Яраслаўцаву зь сяброўкамі таксама затрымалі ў двары на вуліцы Кожара. Супраць яе аднае склалі адміністрацыйны пратакол за 8 кастрычніка, усіх астатніх адпусьцілі, не складаючы пратаколаў.

У дачыненьні да Зьмітра Карашкова міліцыянты склалі аж 2 адміністрацыйныя пратаколы — за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 8 кастрычніка й 12 лістапада.
XS
SM
MD
LG