Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты супраць прысуду Бяляцкаму афіцыйны Менск назваў «цынізмам»


Будынак МЗС у Менску

Будынак МЗС у Менску

Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць крывадушнымі заявы Захаду ў сувязі з прысудам Алесю Бяляцкаму, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе МЗС.

«Заявы, якія мы чуем у сувязі з прысудам Бяляцкаму, зьяўляюцца прыкладам самага крывадушнага ўжываньня двайных стандартаў. Прысуд суду ня мае дачыненьня да праваабарончай дзейнасьці асуджанага, а зьвязаны зь яго ухіленьнем ад выплаты падаткаў», – адзначылі ў прэс-службе.

Там заўважылі, што «ўсе найбуйнейшыя краіны Захаду мэтадычна дамагаюцца і атрымліваюць ад дзяржаў - «падатковых аазісаў» зьвесткі на сваіх грамадзян, якія ўхіляюцца ад нацыянальных падаткаў». «Ва ўсіх краінах Захаду ўхіленьне ад выплаты падаткаў – гэта крымінальна каральная дзея. Там пакараньне за гэтыя дзеяньні – нармальная зьява, нас жа за гэта абвінавачваюць», – падкрэсьлілі ў МЗС.

Са словаў прэс-службы МЗС, распачатая на Захадзе кампанія характарызуецца «адкрытым палітычным ціскам на судовыя органы Беларусі, што супярэчыць стандартам сучаснай сыстэмы правасудзьдзя».

Акрамя таго, у МЗС нагадалі, што ў Беларусі абскарджаньне судовага рашэньня ў крымінальнай справе можа быць рэалізаванае толькі ў судовым парадку. «Заклікі да адвольнай адмены судовага рашэньня дэманструюць вельмі выбарачны прававы нігілізм і проста цынізм іх аўтараў», – канстатавалі ў прэс-службе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG