Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія журналісты заклікаюць расьсьледаваць забойствы беларускіх калегаў


23 лістапада, у Міжнародны дзень барацьбы зь беспакаранасьцю злачынстваў супраць журналістаў украінскія прадстаўнікі 11 журналісцкіх арганізацыяў прайшлі маршам у цэнтры Кіева. Яны зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча з патрабаваньнем расьследаваць злачынствы супраць сваіх калегаў і перадалі пэтыцыю ў беларускую амбасаду з заклікам да ўладаў Беларусі правесьці паўнавартаснае расьсьледаваньне забойстваў беларускіх журналістаў.

XS
SM
MD
LG