Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: Гэта трывожны знак помсты


Amnesty International, official logo

Amnesty International, official logo

Дэвід Нікалс, прадстаўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International пры Эўразьвязе, сказаў нашаму радыё ў сувязі з прысудам беларускаму правабаронцу Алесю Бяляцкаму:

«Мы шакаваныя сёньняшнім прысудам, вынесеным Алесю Бяляцкаму. Мы заклікаем Эўразьвяз і ўсіх іншых неадкладна асудзіць гэты прысуд самым рашучым чынам. Алесь Бяляцкі зьяўляецца вязьнем сумленьня ў Беларусі, і ўлады Беларусі павінны вызваліць яго неадкладна».

Са сваёй заявай выступіў Джон Далхойсэн, намесьнік дырэктара Amnesty International у Эўропе і Цэнтральнай Азіі: «Асуджэньне Алеся Бяляцкага зьяўляецца трывожным знакам кампаніі помсты, якая вядзецца ўладамі Беларусі супраць законных абаронцаў правоў чалавека».

Міжнародная праваабарончая арганізацыя лічыць, што абвінавачаньні ў працэсе Бяляцкага былі відавочна палітычна матываванымі, і яго ніколі не павінны былі б арыштаваць або судзіць. Алесь Бяляцкі зьяўляецца вязьнем сумленьня і павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены, гаворыцца ў заяве.

Amnesty International нагадвае, што беларускія праваабарончыя арганізацыі дзейнічаюць у варожым асяродзьдзі. Яны сутыкаюцца зь перашкодамі пры спробе зарэгістравацца, а са сьнежня 2005 году ўсялякая дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі лічыцца крымінальным злачынствам.
XS
SM
MD
LG