Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан і Фюле: Беларусь папоўніла сьпіс палітвязьняў


Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан, сказала нашаму радыё ў сувязі з прысудам Алесю Бяляцкаму:

«Як вярхоўны прадстаўнік Кэтрын Эштан, так і эўракамісар Штэфан Фюле шкадуюць з прычыны сёньняшняга жорсткага прысуду Алесю Бяляцкаму, які быў вынесены на аснове палітычна матываваных абвінавачаньняў.

Сёньняшнім прысудам Беларусь дадала яшчэ аднаго палітычнага вязьня ў свой сьпіс. Як ведаем, Алесь Бяляцкі зьяўляецца выдатным прадстаўніком міжнароднай праваабарончай грамадзкасьці і адным з асноўных дзеячаў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Сёньняшні прысуд яўна скіраваны на тое, каб спыніць дзейнасьць Алеся Бяляцкага і яго цэнтру «Вясна» на карысьць ахвяраў рэпрэсій у Беларусі. Як такі, прысуд зьяўляецца паказальнай праявай штораз мацнейшага перасьледу грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Як мы неаднаразова заклікалі ў мінулым, так і цяпер паўтараем наш заклік да Беларусі неадкладна вызваліць і рэабілітаваць Алеся Бяляцкага і іншых палітычных вязьняў».
XS
SM
MD
LG