Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцэк Сарыюш-Вольскі: «Гэта скандальны прысуд»


Яцэк Сарыюш-Вольскі, старшыня камісіі замежных спраў Эўрапарлямэнту, сказаў нашаму радыё ў сувязі з прысудам Алесю Бяляцкаму:

«Усе спробы абаронцаў правоў чалавека на сьвеце, у Эўразьвязе і ЗША, ды афіцыйныя пратэсты не зьмянілі ні сытуацыі, ні пазыцыі беларускіх судзьдзяў, якія яўна выконвалі інструкцыі з самага верху. Гэта скандальны прысуд. Алесь Бяляцкі – невінаваты. Яго абвінавацілі і засудзілі за злачынства, якога ён не ўчыніў. Гэта жахліва. Ён павінен быць неадкладна вызвалены, а ягоны прысуд – скасаваны».

Адказваючы на пытаньне, што ў гэткай сытуацыя можа зрабіць Эўразьвяз, дэпутат Эўрапарлямэнту з Польшчы адзначыў:

«Эўразьвяз павінен працягваць сваю палітыку двух шляхоў, гэта значыць, асуджаць рэжым і накладаць санкцыі на яго ды адначасова трымаць дзьверы ў Эўрасаюз адчыненыя для звычайных грамадзянаў. Эканамічная дапамога Беларусі павінна быць жорстка прывязаная да пытаньня пашаны правоў чалавека, гэта значыць, да пытаньня адсутнасьці пашаны правоў чалавека і дэмакратычных стандартаў у Беларусі».
XS
SM
MD
LG