Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У крымінальны кодэкс могуць увесьці паняцьце «катаваньне»


Генэральная пракуратура Беларусі выступае за ўвядзеньне ў крымінальны кодэкс вызначэньня паняцьця «катаваньне». Інфармацыю пра гэта атрымала ў адказе на сэрыю сваіх зваротаў выпускніца «Адукацыйнага курсу па правах чалавека», праваабаронца Ксенія Дубіцкая.

Як паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна», у адказе намесьніка Генэральнага пракурора М. І. Кукліса гаворыцца пра тое, што «з улікам прапановаў, якія паступілі зь Міністэрства замежных спраў аб дапаўненьні Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь вызначэньнем «катаваньне» рабочай групай Генэральнай пракуратуры было прынята рашэньне аб рэалізацыі названых прапаноў у праекце Закону».

Яшчэ ў чэрвені 2011 году праваабаронцы зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру, Міністэрства замежных спраў і Савет Міністраў з прапановай ўключыць у крымінальны кодэкс вызначэньне «катаваньне», заснаванае на артыкуле 1 міжнароднай «Канвэнцыі супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG