Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ежы Бузэк: Вызваліце Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў!


«Я асуджаю прысуд 4,5 гадоў зьняволеньня Алесю Бяляцкаму. Эўрапарлямэнт моцна занепакоены несправядлівым перасьледам і зьняволеньнем Алеся Бяляцкага за меркаванае пазьбяганьне выплаты падаткаў,» – заявіў сёньня старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.

«Эўрапарлямэнт лічыць абвінавачаньні Алеся Бяляцкага ў гэтым працэсе палітычна матываванымі і неабгрунтаванымі.

Пад кіраўніцтвам спадара Бяляцкага цэнтар «Вясна», стваральнікам якога ён зьяўляецца, даваў абарону і дапамагаў сотням ахвяраў рэпрэсій у Беларусі. Я выказваю пашану працы гэтага цэнтру.

Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязьняў, якія усё яшчэ знаходзяцца ў турме, ды скасаваць усе абвінавачаньні супраць іх. Эўрапарлямэнт заўсёды стаіць на баку беларускага народу» – сказаў Ежы Бузэк у заяве з нагоды турэмнага прысуду Алесю Бяляцкаму.
XS
SM
MD
LG