Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Новы фільм тэлеканалу «Белсат» – «Пастка» – які складаецца зь дзьвюх частак з падзагалоўкамі – «Пастка для апазыцыі?» і «Пастка для прэзыдэнта?», аналізуе пасьлявыбарчыя падзеі 19 сьнежна 2010 году.

Свае вэрсіі ды камэнтары агучваюць аналітыкі Уладзімір Мацкевіч, Раман Якаўлеўскі, Вадзім Гігін, палітык Сяргей Калякін, колішні дарадца прэзыдэнта Расеі Андрэй Іларыёнаў і былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны.

Цэнтральная вэрсія фільму: падзеі 19 сьнежня – гэта маніпуляцыі Масквы, якая справакавала такі сцэнар і адзіная ў выніку выйграла. Прычым ужо не першы раз у найноўшай гісторыі. Дзеля параўнаньня ў фільме паказаныя падзеі з часоў рэфэрэндуму 1996 году, у выніку якога зьмянілі Канстытуцыю і разагналі дэмакратычна абраны Вярхоўны Савет.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG