Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Алеся Бяляцкага: Прысуд чаканы


Жонка Алеся Бяляцкага Натальля ў судовай залі

Жонка Алеся Бяляцкага Натальля ў судовай залі

Натальля, жонка асуджанага на 4.5 гады зьняволеньня праваабаронцы Алеся Бяляцкага, пракамэнтавала для Радыё Свабода прысуд мужу:

"У прынцыпе, прысуд чаканы, бо той тон, які задаваўся ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі, не даваў думаць пра нейкае зьмякчэньне прысуду. Адпаведна сёньня мы гэта пачулі.

Мы ведалі пра такое магчымае разьвіцьцё падзей яшчэ да арышту Алеся. Гэта быў сьвядомы выбар. Яшчэ недзе за месяц да арышту Алеся мы ўжо рыхтаваліся і сьвядома йшлі на гэта, ведаючы чым гэта пагражае.

Пра тое, як трымаецца Алесь, я магу меркаваць толькі па тым, што сёньня бачыла -- спатканьня зь ім я ня мела ад часу арышту. Апошні раз я яго бачыла 5 жніўня. У спатканьні мне было адмоўлена, калі ішло сьледзтва. Потым я пісала заяву на імя судзьдзі Бандарэнкі, але мне таксама было адмоўлена ў спатканьні. Цяпер, пасьля вынясеньня прысуду буду рабіць яшчэ адну спробу".


Жонка Бяляцкага Натальля і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан

Жонка Бяляцкага Натальля і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG