Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрый Рагозін адмаўляе магчымасьць разьмяшчэньня ракет у Беларусі


«Іскандэр»

«Іскандэр»

Пастаянны прадстаўнік Расейскай Фэдэрацыі пра НАТО Дзьмітрый Рагозін адмаўляе наяўнасьць у расейскіх уладаў плянаў разьмяшчэньня ракет у Беларусі для процідзеяньня сыстэме проціракетнай абароны ў Эўропе, паведамляе «РИА Новости».

«...Наконт ракет у Беларусі, давайце ня будзем фантазіраваць», — прыводзіць агенцтва выказваньне Рагозіна.

Раней паведамлялася пра магчымасьць разьмяшчэньня ў Беларусі комплексаў «Іскандэр».

23 лістапада прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў распавёў пра комплекс захадаў у адказ на пляны ЗША па разьмяшчэньні ПРА ў Эўропе. У прыватнасьці, ён даручыў Міністэрству абароны РФ увесьці ў баявую гатоўнасьць радыёлякацыйную станцыю сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе ў Калінінградзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG