Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі Чэрвенскага рынку рыхтуюцца да страйку


Чэрвенскі рынак у Менску
Чэрвенскі рынак у Менску
23 лістапада на сходзе з удзелам прыкладна 350 прадпрымальнікаў Чэрвенскага рынку прынята рэзалюцыя, у якой абвешчаны перадстрайкавы стан у сувязі з тым, што «гарадзкія ўлады ігнаруюць справядлівыя патрабаваньні прадпрымальнікаў і простых людзей».

Пра гэта БелаПАН паведаміў прадпрымальнік Васіль Бараноўскі.

Прадпрымальнікі патрабуюць таксама сустрэчы са старшынём Менгарвыканкаму Мікалаем Ладуцькам і прадстаўнікамі кампаніі-забудоўцы «Дзідас Інтэрнэшнл Груп» (Іран).

Чэрвенскі рынак хутка будзе закрыты, а будаўніцтва новага яшчэ не пачалося. Чыноўнікі параілі прадпрымальнікам перайсьці на іншыя гандлёвыя аб’екты — Камароўскі рынак, Ждановічы, аднак большасьць арандатараў гэтая прапанова не задаволіла.

На прэсавай канфэрэнцыі 18 лістапада Ладуцька паведаміў, што новы рынак у Лошыцы замест Чэрвеньскага будзе пабудаваны праз паўтара — два гады.

Пасьля сходу арандатараў 23 лістапада Васіль Бараноўскі распавёў, што прадпрымальнікі лічаць сябе падманутымі. На іх думку, будаўніцтва трохпавярховага рынку ў Лошыцы, а не адкрытай пляцоўкі, пацягне за сабой шматразовае павелічэньне выдаткаў і арэнднай платы, а за кошт мінімальнай арэнднай платы і фармаваліся цэны на Чэрвенскім рынку.

Прадпрымальнік Бараноўскі паведаміў, што сабраныя подпісы 3,5 тысяч жыхароў раёну супраць зносу Чэрвенскага рынку і будаўніцтва замест яго гандлёва-забаўляльнага комплексу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG