Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ нагадаў уладам пра злачынствы ў дачыненьні да журналістаў


У Міжнародны дзень барацьбы зь беспакаранасьцю злачынстваў супраць журналістаў 23 лістапада Беларуская асацыяцыя журналістаў нагадала ўладам пра злачынствы, зьдзейсьненыя ў дачыненьні да калегаў.

БАЖ прыняў адкрытую заяву з нагоды перасьледу журналістаў у Беларусі, перашкодаў у ажыцьцяўленьні прафэсійнай дзейнасьці і трагедый, якія здарыліся з калегамі. У заяве ўзгадваюцца забойства Веранікі Чаркасавай, зьнікненьне Зьмітра Завадзкага, дзіўныя сьмерці Алега Бябеніна і Васіля Гроднікава.

БАЖ зьвяртаецца да Генэральнай пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з патрабаваньнем аднавіць расьсьледаваньне крымінальных спраў па фактах забойстваў Завадзкага і Чаркасавай, правесьці дадатковае расьсьледаваньне абставінаў сьмерці Бябеніна і Гроднікава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG