Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 сьнежня чакаецца чарговае павышэньне цэн на паліва


Нафтапрадукты павінны падаражэць на 10%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на крыніцу ў канцэрне «Белнафтахім».

З пачатку 2011 году цэны на паліва ў Беларусі павышаліся дзесяць разоў, апошні раз — 10 лістапада. Тады бэнзін падаражэў у сярэднім на 3,5%, дызэльнае паліва — на 7%.

З пачатку году бэнзын Нармаль-80 падаражэў у 2,18 разу, Аі-92 — у 1,79 разу, Аi-95 — у 1,71 разу, дызпаліва — у 2,23 разу.
XS
SM
MD
LG