Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз патрабуе неадкладна вызваліць Бяляцкага


Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле

Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле

Прадстаўніца Эўрапейскага зьвязу па міжнародных справах і бясьпецы Кэтрын Эштан і эўракамісар па палітыцы эўрапейскага суседзтва Штэфан Фюле зьвярнуліся да беларускіх уладаў з заявай, у якой запатрабавалі неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

"Мы заклікаем Беларусь неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць Бяляцкага і спыніць справу ў дачыненьні да яго намесьніка Валянціна Стэфановіча (...) Мы сур'ёзна занепакоеныя затрыманьнем і крымінальным перасьледам вядомага беларускага праваабаронцы і высунутымі супраць яго беспадстаўнымі абвінавачваньнямі ў нясплаце падаткаў", гаворыцца ў заяве.

23 лістапада пракурор Сайкоўскі папрасіў пакараць Алеся Бяляцкага 5 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму і сканфіскаваць маёмасьць. Адвакат Лаеўскі папрасіў цалкам апраўдаць падабароннага. Сам Бяляцкі заявіў, што ня лічыць сябе вінаватым і што справа супраць яго палітычна матываваная.

Прысуд Алесю Бяляцкаму абвесьцяць 24 лістапада аб 11-й гадзіне.

Суд над Алесем Бяляцкім пачаўся 2 лістапада.

Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча.

Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Яго ўтрымліваюць у турме на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG