Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Андрэя Саньнікава вывезьлі з Магілёўскай турмы


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

Ірына Халіп кажа, што яе муж, былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў, яшчэ 19 лістапада быў вывезены з Магілёўскай перасыльнай турмы і цяпер, магчыма, знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА.

"Гэтую інфармацыю я атрымала ад адваката з Магілёўскай калегіі адвакатаў, які сёньня паспрабаваў наведаць Андрэя ў турме. Але яму сказалі, што Саньнікава там няма і ён ужо мусіць быць у Віцебскім СІЗА. Так гэта ці не, будзем спрабаваць праверыць", – паведаміла "Свабодзе" Ірына Халіп.

Да Магілёўскай турмы № 4 экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, асуджанага за падзеі 19 сьнежня на 5 гадоў зьняволеньня, утрымлівалі ў Бабруйскай калёніі, а яшчэ раней — у Наваполацкай калёніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG