Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


У Беларусі воблачна, тэмпэратура да плюс аднаго градуса.

У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце


У судзе Першамайскага раёну Менску -- паседжаньне ў крымінальнай справе супраць кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Пачатак -- 10.00.

Футбольны матч пятага тура Лігі чэмпіёнаў паміж “БАТЭ” і чэскай “Вікторыяй”. Менск, стадыён “Дынама”, пачатак а 21-ай гадзіне.

Нью-Ёрк -- Камітэт у справе правоў чалавека Генэральнай асамблеі ААН прымае рэзалюцыю па Сірыі.

Таксама ў гэты дзень:

1793 — скончыўся Гарадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай

1889 — у «Палаіс Раяль Салун» (Сан-Францыска) быў усталяваны першы музычны аўтамат

1906 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша Ніва»

1910 — Ёган Альфрэд Андэр стаў апошнім чалавекам у Швэцыі, у адносінах да якога было зьдзейсьненае сьмяротнае пакараньне

1936 — выйшаў у сьвет першы нумар часопісу «Life»

1959 — прэзыдэнт Францыі Шарль дэ Голь дакляруе лёзунг «Эўропа ад Атлянтыкі да Ўралу»

1963 — BBC пачынае вяшчаньне першага эпізоду сэрыялу Доктар Хто, найбольш працяглага тэлевізійнага сэрыялу

1979 — выдадзены двайны альбом Pink Floyd «The Wall»

1991 — Фрэдзі Мэркуры пацьвердзіў чуткі пра сваё захворваньне СНІДам. Увечары наступнага дня ён сыйшоў

У гэты дзень нарадзіліся:

1860 — Карл Яльмар Брантынг, швэдзкі палітык, першы прэм’ер-міністар Швэцыі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1921)

1871 — Уладзімер Тэраўскі, беларускі кампазытар, фальклярыст

1876 — Мануэль дэ Фальля, гішпанскі кампазытар

1887 — Барыс Карлаф, ангельскі актор

1910 — Зьмітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік

1922 — Мануэль Фрага, гішпанскі палітык

1966: Міхась Скобла, беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст

У дзень памерлі:

955 — Эдрэд, кароль Ангельшчыны

1886 — Адам Кіркор, беларускі грамадзкі дзеяч лібэральнага кірунку, этнограф, публіцыст

1918 — Фрыц фон Белоў, прускі генэрал

1938 — Мікалай Красінскі, беларускі праваслаўны і сьвецкі культурна-грамадзкі дзеяч, пэдагог

1970: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазытар. Адзін з заснавальнікаў беларускай опэры і сымфоніі ў БССР. У 1970-х, калі гарадзкія ўлады руйнавалі гістарычны цэнтар Менску, Я. Цікоцкі быў адным з актыўных абаронцаў архітэктурнай спадчыны.

Цытата на памяць


Людзі перамаглі.
Толькі ніколі, ніколі
Па вязьнях сваёй зямлі
Ім не прыйсьці да волі.

Міхась Скобла

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG