Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка запатрабаваў росту ВУП на 5-5,5%


Сёньня Аляксандар Лукашэнка на спэцыяльнай нарадзе, дзе разглядаліся прапановы ўраду і Нацыянальнага банку па праектах сацыяльна-эканамічнага прагнозу, бюджэту і асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год, сказаў, што ў наступным годзе рост валавага ўнутранага прадукту павінен скласьці ня меней за 5-5,5%.

Раней урад прапаноўваў абмежаваць павялічэньне ВУП у памеры 1–1,5%. Большы рост, як лічылі ва ўрадзе, не дазволіў бы зьбіць інфляцыю. Яшчэ тады экспэрты «Свабоды» прагназавалі, што прэм’ер Мясьніковіч ня вытрымае ціску з боку кіраўніка дзяржавы і ягонай адміністрацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG