Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брудная лаянка ў адрас малітоўцаў на Кастрычніцкай


22 лістапада ўвечары на Кастрычніцкай плошчы ў Менску чарговым разам маліліся за палітвязьняў. Як распавяла «Свабодзе» каталічка-верніца Юля Фралова, пяць чалавек прыйшлі на плошчу:

«Мы вырашылі прайсьціся па плошчы з малітвай. Але да нас адразу падышлі некалькі чалавек у цывільным. Адзін зь іх (пазьней я даведалася, што ягонае прозьвішча Смоляр) брыдка лаяўся і загадаў неадкладна сысьці. Калі я паспрабавала запярэчыць, ён сказаў: «Будзеш тут стаяць — завязу ў РУУС, не пагляджу, што жанчына».

Удзельнікі вулічнай малітвы заяўляюць, што праводзяць яе на знак салідарнасьці з палітвязьнямі і сымбалічна паўтараюць шлях удзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці. Малітоўную акцыю салідарнасьці яны праводзяць штодня другі тыдзень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG