Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для дэлегатаў зьезду БХД ў Менску няма месца


Пад пагрозай зрыву знаходзіцца правядзеньне ўстаноўчага з’езду Партыі беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Ужо з васьмі месцаў на адрас аргкамітэту зьезду прыйшлі адмоўныя адказы на просьбу прадаставіць у арэнду памяшканьне для дэлегатаў, перадае прэсавая служба БХД.

Сярод тых, хто ўжо адмовілі, міжнародны адукацыйны цэнтар IBB, Палац мастацтваў, кінатэатры «Цэнтральны» ды «Аўрора».

Устаноўчы зьезд заплянаваны на 17 сьнежня ў Менску.

Дагэтуль прайшлі ўжо тры ўстаноўчыя зьезды БХД. Аднак пад рознымі прычынамі Міністэрства юстыцыі адмаўлялася рэгістраваць партыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG