Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвіст на трыбунах, якім сустрэў "Алімпійскі" Пуціна, зьнік з выніковага сюжэту праграмы "Воскресное "Время" на Першым канале. Тлумачэньне тэлевядучага Пятра Талстога: у сюжэт ўвайшло толькі самае важнае.

Параўнаньне таго, што зафіксавала аматарская камэра,



з сюжэтам, паказаным Першым каналам, выклікала бурную дыскусію ў інтэрнэце.



Сеткавыя інфармацыйныя рэсурсы паведамілі, што больш за 20 тысяч гледачоў, якія 20 лістапада прыйшлі ў спарткомплекс "Алімпійскі" на бой чэмпіёна сьвету па зьмяшаных адзінаборствах Фёдара Емяльяненкі з амэрыканцам Джэфам Монсанам, незадаволеным гулам і сьвістам адрэагавалі на зьяўленьне Уладзімера Пуціна на рынгу. Прэм'ер выйшаў павіншаваць расейскага спартоўца з перамогай. Гэты эпізод трансьляваўся ў жывым эфіры фэдэральнага тэлеканала "Расея-2".

Вось што заявіў пазьней прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.

Дзьмітры Пяскоў

Дзьмітры Пяскоў

"Уладзімер Пуцін не ўспрыняў гэта на свой адрас, паколькі з рынгу, дзе ён знаходзіўся, было выразна відаць, што ўсе гэтыя зычлівыя воклічы, цюгаканьне былі адрасаваныя таму, хто прайграў бой. Супаў момант, калі Пуцін выходзіў на рынг, і "адвод "Джэфа Монсана ў распранальню ", - растлумачыў Дзьмітры Пяскоў.

Сьвіст на трыбунах, які выразна чулі гледачы прамой трансьляцыі, зьнік з сюжэту, падрыхтаванага для выніковай праграмы Першага канала "Воскресное "Время". У ім засталася толькі другая частка прамовы прэм'ер-міністра і аплядысмэнты.

Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар да вядучаму праграмы Пятра Талстога.

- Ці не здаецца вам, што змантаваны сюжэт не адлюстроўваў рэальнасьць?

Адзіным крытэрам зьяўлялася зьмястоўная частка выступу прэм'ер-міністра на гэтым стадыёне

- Перш чым рыхтаваць сюжэт, мы паглядзелі першапачатковы матэрыял, які нам пераганяюць нашы калегі, якія працуюць на трансьляцыі. Калі гэты матэрыял паглядзець, то бачна, што ў пачатку, калі Пуцін зьяўляецца, заля сустракае яго вельмі цёпла. Людзі ўстаюць, аплядыруюць, крычаць "ура". Зараз пра фінальную частку, калі Пуцін выходзіць на рынг і пачынае гаварыць. Там паралельна сапраўды нясуць пад рукі няшчаснага амэрыканскага спартоўца, у якога была зламаная нага падчас бою. І заля гучна крычыць, сьвішча і выказвае ўсялякія эмоцыі. А потым, калі Пуцін кажа словы "рускі волат Емяльяненка", ужо гэтай бурнай рэакцыі няма.

З нагоды таго, што сьвісталі менавіта Пуціну ... Я бачыў зыходныя матэрыялы і так сказаць не магу... Адзіным крытэрам зьяўлялася зьмястоўная частка выступу прэм'ер-міністра на гэтым стадыёне ... Справа ў тым, што тэхнічна немагчыма заглушыць аплядысмэнты і пакінуць гук Пуціна. Немагчыма, таму што мікрафон адзін, і ў гэты мікрафон ідзе ўвесь гук - і той, які нясецца з трыбун, і словы, якія прамаўляе прэм'ер-міністар. Таму на гэтую тэму можна бясконца доўга спэкуляваць, але мне здаецца, гэта больш адлюстроўвае жаданае, чым сапраўднае.

- Такім чынам, вы выбралі другую частку выступу Пуціна. А першую, дзе сапраўды чуваць цюгаканьне, вы не паставілі. Чаму? Баяліся, што гледачы вырашаць: гэта цюгаканьне супраць Пуціна?

- Не. Яшчэ раз паўтараю, нават думкі не было, што на гэтую тэму зьявяцца нейкія палітычныя спэкуляцыі ....

Выпадак у "Алімпійскім" - не першае несупадзеньне тэлевізійнай карцінкі і рэальнасьці. Пры канцы 2009 года карэспандэнт Радыё Свабода выявіў накладкі пры арганізацыі "прамой лініі" кантактаў Уладзімера Пуціна з грамадзянамі. Як распавялі карэспандэнту РС ў горадзе Пікалёва Ленінградзкай вобласьці і пасёлку Чаромушкі Іркуцкай вобласьці, партнэраў для дыялёгу рыхтавалі загадзя. Тыя, хто ня быў згодны з загадзя прапанаваным сьпісам пытаньняў, але хацелі пагутарыць з Пуціным, апынуліся ў санаторыі альбо замкнёнай кабінэце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG