Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Вайцюшкевіч: «Нас заганяюць усё глыбей у падпольле»


Зьміцер Вайцюшкевіч

Зьміцер Вайцюшкевіч

Канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча ў менскай кавярні «Містраль» адменены за некалькі гадзінаў да пачатку. Пра гэта музычнаму парталу «Тузіну Гітоў» паведаміў сам сьпявак: «Ізноў было тэлефанаваньне зьверху, нас імкнуцца загнаць усё глыбей у падпольле», — сказаў Зьміцер. Дырэкцыя кавярні факт адмены мерапрыемства пацьвердзіла, без тлумачэньня прычынаў.

Канцэрт у невялічкай кавярні «Містраль» меўся адбыцца ўвечары 22 лістапада. Мерапрыемства асабліва не рэклямавалася — заля там можа зьмясьціць толькі з 50 чалавек. Са словаў Зьмітра, меркавалася, што пройдзе «душэўны канцэрцік для абранай публікі». Кіраўніцтва кавярні пайшло насустрач, але ўсяго за некалькі гадзінаў да пачатку нечакана паведаміла выканаўцу, што мерапрыемства правесьці немагчыма.

«Ізноў было тэлефанаваньне зьверху, з адміністрацыі раёну. Нас імкнуцца загнаць усё глыбей у падпольле, — зазначае выканаўца. — Відаць, трэба ехаць у Расею сьпяваць шансон. Трэба ж думаць, чым карміць дзяцей». Днямі Зьміцер разам з жонкай Галінай Казіміроўскай чакае нараджэньня дачкі.
XS
SM
MD
LG