Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За распаўсюд улётак Кіркевіча і Велігор асудзілі другі раз і завочна


Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч

Маладафронтаўцам прысудзілі штрафы: Алесю Кіркевічу — паўтара мільёна, а Вераніцы Велігор – 875 тысяч. У верасьні іх ужо штрафавалі за распаўсюд улётак – на 350 тысяч кожнага. Былога палітвязьня Кіркевіча судзілі завочна.

У судзе Кіркевіча і Велігор зьвінавацілі ў тым, што яны парушылі закон аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

Кіркевіч кажа, што пастанову суду ён атрымаў па пошце. Паседжаньне адбылося безь яго ўдзелу, нягледзячы на тое, што ён неаднойчы цікавіўся ў сакратарыяце суду датай яго правядзеньня.

У верасьні адміністрацыйная камісія пастанавіла, што, расклейваючы ўлёткі пра маўклівыя акцыі, Кіркевіч і Велігор парушылі артыкул пра "добраўпарадкаваньне населеных пунктаў".

Алеся Кіркевіча вызвалілі з наваполацкай калёніі 1 верасьня. Раней яго асудзілі на чатыры гады зьняволеньня за падзеі на Плошчы 19 сьнежня 2010 году.
XS
SM
MD
LG