Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт-маратон на ўгодкі «аранжавай рэвалюцыі» ва Ўкраіне


Сёньня Дзень свабоды ва Ўкраіне. На сайце Facebook інтэрнэтны рэсурс «Украінская праўда» арганізуе інтэрнэт-маратон «Рэвалюцыя. Сем гадоў пасьля», прысьвечаны «аранжавай рэвалюцыі» ва Ўкраіне ў 2004 годзе.

Відэа-трансьляцыя маратону мае працягвацца з 15.00 да 21.00. У сьпісе запрошаных гасьцей – былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка.

Радыё Свабода зьяўляецца мэдыя-партнэрам гэтага праекту.

Дзень свабоды быў абвешчаны дзяржаўным сьвятам ва Ўкраіне ў 2005 годзе ў памяць аб пачатку годам раней пратэстаў на кіеўскім Майдане, якія прывялі да перамогі Віктара Юшчанкі на прэзыдэнцкіх выбарах.

XS
SM
MD
LG