Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь і Казахстан узаемна – terra incognita


Сяргей Харэўскі

Сяргей Харэўскі

Надоечы Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ў цэлым сьвеце для Беларусі няма больш блізкіх краінаў, чым Расея і Казахстан. Гэтую заяву камэнтуе мастацтвазнаўца і культуроляг Сяргей Харэўскі.

Абламейка: Казахстан афіцыйна лічыць сябе адным са спадкаемцаў Залатой Арды. Вядома, што ў войску хана Батыя, які ў пачатку ХІІІ стагодзьдзя пайшоў на заваяваньне Ўсходняй і Паўднёвай Эўропы, значную частку складалі кіпчакі – продкі сучасных казахаў, уласна манголаў там была меншасьць... Які ўплыў могуць мець на цывілізацыйную арыентацыю сучасных беларусаў такія заявы іх кіраўніка?

Харэўскі: Я ня думаю, што заявы кіраўніка перадвызначаюць цывілізацыйны выбар на вякі. Гэта хутчэй тактыка, а не стратэгія. Аб'ектыўна на паліцах беларускіх крамаў вы ня знойдзеце казахстанскіх тавараў, роўна як пра беларускія тавары нічога невядома звычайнаму шараговаму спажыўцу ў Астане, напрыклад. Зразумела, што казаць пра блізкасьць нам азіяцкага качавога народа, які да 20 стагодзьдзя ня меў пісьменства і меў вялікія качавыя традыцыі, гэта з боку кіраўніка, мякка кажучы, галаслоўна. Скажу больш, за ўсе гэтыя гады нашага супольнага знаходжаньня ў складзе Расейскай імпэрыі і ў складзе Савецкай імпэрыі Казахстан і Беларусь ня сталі міжсобку бліжэйшымі. Беларусы амаль не траплялі ў Казахстан па сваёй волі, а казахстанцаў вельмі рэдка бачылі тут. І сярэдні беларус меў такое ж уяўленьне пра Казахстан, як і сярэдні казахстанец пра Беларусь. Скажам проста – ніякага ўяўленьня. Ні пра літаратуру... Ну хто ў нас насамрэч ведае такіх будзіцеляў, адраджэнцаў казахскай нацыі як Чакан Валіханаў ці Абай Кунанбаеў? Гэта літаральна адзінкі, каму цікавая гісторыя літаратуры. А ў рэальнай прасторы для беларусаў Казахстан – terra incognita.

Абламейка: Я таксама пра гэта думаю, бо ў двухбаковых культурных дачыненьнях прынята падлічваць факты культурнага ўзаемадзеяньня, выдаваць зборнікі пра культурныя сувязі двух народаў. А што можна сказаць пра беларуска-казахскія культурныя сувязі?

Харэўскі: Калі не лічыць Тамаша Зана, які жыў пад Арэнбургам і бачыў качоўных казахаў на даляглядзе, першы рэальна пабываў у Казахстане, зноў жа не па сваёй волі, Адольф Янушкевіч, герой нашага паўстаньня 1831 году, літаратар, культурны герой, які адбываў там ссылку. Ён вывучыў казахскую мову, вывучаў норавы і побыт казахаў. Вось фактычна і ўсе повязі. Пасьля, праз сто гадоў гэтыя повязі ўзьніклі ва ўмовах сталіншчыны – літаратурнае і культурнае ўзаемадзеяньне. Але яно насіла змушаны і нетрывалы характар. І за ўсе паваенныя гады далібог не прыгадаю, каб у нас гастралявалі казахстанскія тэатры альбо паказвалі казахстанскае кіно. Я ўсё жыцьцё займаюся гісторыяй мастацтва, у тым ліку і з тых краёў. Але ня памятаю, каб у нас былі выставы казахстанскіх мастакоў. Для нас проста неверагодна цяжка здабыць пра іх інфармацыю. Куды прасьцей дазнацца, што сёньня робіцца ў Нямеччыне, Чэхіі ці Польшчы, чым тое, як жыве рэальная культура Казахстану. Найбольшы ўплыў на сьвядомасьць нашай інтэлігенцыі зрабілі творы Чынгіза Айтматава, які сам кіргіз, а пісаў па-расейску пра казахскія рэаліі. Яго кнігу ілюстраваў Арлен Кашкурэвіч, але ён ілюстраваў таксама ісьляндзкую кніжку. Але ні Казахстан ні Ісьляндыя нам ад гэтага бліжэй ня сталі.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

XS
SM
MD
LG