Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Віктар Сырыца абскарджвае прысуд за Народны сход


Віктар Сырыца
Віктар Сырыца
Сакратар аргкамітэту баранавіцкага Народнага сходу Віктар Сырыца накіраваў скаргу ў берасьцейскі абласны суд на прысуд за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Спадар Сырыца сьцьвярджае, што ён ніякага масавага мерапрыемства не арганізаўваў. Ён кажа, што пры падрыхтоўцы і правядзеньні Народнага сходу дзейнічаў у адпаведнасьці з законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах.

Таму, кажа Віктар Сырыца, судьдзя баранавіцкага суду Станіслаў Півавар незаконна пакараў яго штрафам у памеры 875 тысяч рублёў.

Сырыца: «Я не чакаю, што абласны суд прыме мой бок. У нас ужо багатая практыка, калі берасьцейскі абласны суд становіцца на бок суду першай інстанцыі. Абласны суд ужо адмовіў у апраўданьні аднаму з баранавіцкіх актывістаў Народнага сходу Віктару Цяпіну.

У нас у Баранавічах шэсьць адміністрацыйных справаў па мясцовым сходзе. Усе разглядаліся ў баранавіцкім судзе, і ніводнага разу суд не прыняў рашэньня на нашу карысьць. Але чаму я падаю скаргу? Таму што для нас гэта таксама практыка. Трэба, каб у нас быў вопыт адстойваньня сваіх правоў у судзе».

Сакратар баранавіцкага Народнага сходу кажа, што ў тым выпадку, калі абласны суд яго не апраўдае, ён мае намер зьвяртацца і ў вышэйшыя інстанцыі.

11 лістапада Віктар Сырыца быў аштрафаваны Баранавіцкім гарадзкім судом на 875 тысяч рублёў за правядзеньне Народнага сходу 8 кастрычніка. Судьдзя Станіслаў Півавар палічыў гэты сход несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG