Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.



ДНЁМ...


...пройдзе дождж. Вецер заходні. Тэмпэратура +3 – +5.



У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


У Менску суд Першамайскага раёну адновіць разгляд справы праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

У Брусэлі ў Эўрапарлямэнце пройдзе канфэрэнцыя ў пытаньнях правоў чалавека. Чакаюцца выступы ляўрэатаў прэміі імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі, якую з 1988 году Эўрапейскі парлямэнт дае праваабаронцам і журналістам з усяго сьвету. У 2004 годзе гэтую прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а ў 2006 – Аляксандар Мілінкевіч.

У Жэнэве ААН агучыць штогадовую справаздачу пра эпідэмію СНІД у сьвеце.

Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў пачынае візыт у Кітай.

22 лістапада – Дзень свабоды Ўкраіны, устаноўлены прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам у 2005 годзе на памятку пачатку «аранжавай рэвалюцыі» год раней.

22 лістапада – Дзень незалежнасьці Лібану.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1975 – Хуан Карлас абвешчаны каралём Гішпаніі пасьля сьмерці дыктатара Франсіска Франка.

1990 – Маргарэт Тэтчэр падала ў адстаўку як лідэр Кансэрватыўнай партыі і прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі. Тэтчэр кіравала брытанскім урадам 11 гадоў.

2005 – Ангела Мэркель стала першай жанчынай-канцлерам Нямеччыны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1801 – Уладзімер Даль, складальнік папулярнага тлумачальнага слоўніка расейскай мовы.

1890 – прэзыдэнт Францыі і генэрал Шарль дэ Голь.

У гэты дзень памерлі:

1916 – амэрыканскі пісьменьнік Джэк Лёндан.

1944 – беларускі пісьменьнік Кузьма Чорны.

1963 – 35-ты прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі, застрэлены падчас паездкі ў Далас.

1963 – ангельскі пісьменьнік Олдас Хаксьлі, які большую частку жыцьця пражыў у ЗША.

1986 – Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.

1993 – ангельскі пісьменьнік Энтані Бёрджэс.

МІНУС 365:


Рымашэўскі на БТ: «Абіралі прэзыдэнта — абралі цара»

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсьць, і набліжае тое, што будзе.
Кузьма Чорны
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG