Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільярды «Сбербанку» для Беларусі


«Сбербанк» Расеі і Эўразійскі банк разьвіцьця дадуць Беларусі крэдыт памерам 1 мільярд даляраў на мадэрнізацыю "Беларуськалію" пад гарантыі ўраду Беларусі і заклад пакету акцый адной з буйных беларускіх кампаній, паведамілі ў мінулую пятніцу кіраўнікі «Сбербанку» і Эўразійскага банку разьвіцьця Герман Грэф і Ігар Фінагенаў. 90% сумы дае «Сбербанк».

Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч на сустрэчы са спадарамі Грэфам і Фінагенавым паведаміў, што «ў канцы наступнага году «Сбербанк» Расеі «прырасьце» на тэрыторыі Беларусі яшчэ на 5 млрд. праектаў, усяго будзе $10 млрд».

А сёньня стала вядома, што 25 лістапада ў расейскай сталіцы адбудзецца пасяджэньне Вышэйшага дзяржаўнага савету саюзу Беларусі і Расеі, куды зноў накіруецца Аляксандар Лукашэнка.

На мінулым тыдні кіраўнік Беларусі ўдзельнічаў у саміце мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі, падчас якога былі падпісаныя дэклярацыя аб Эўразійскай эканамічнай інтэграцыі і пагадненьне аб Эўразійскай эканамічнай камісіі. На прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту Аляксандар Лукашэнка ня выключыў, што праект саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі «распусьціцца» ў Адзінай эканамічнай прасторы, але толькі у тым выпадку, калі інтэграцыйныя працэсы ў АЭП будуць ісьці хутчэй, чым у расейска-беларускім саюзе. «Тады трэба ставіць пытаньне, ці патрэбная нам паралельна саюзная дзяржава», сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG