Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Віцебску – расьцяжка “Свабоду палітвязьням”


Актывісты “Эўрапейскай Беларусі” вывесілі расьцяжку з партрэтамі палітзьняволеных у самым цэнтры Віцебску – насупраць Летняга амфітэатру, каля гандлёва-дзелавога цэнтру “Марко-сіці”.

На расьцяжы – партрэты кандыдатаў на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і Міколы Статкевіча, чальца каманды Саньніва Дзьмітрыя Бандарэнкі, кіраўніка Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча.

Расьцяжка правісела амаль гадзіну.

Удзельнікі акцыі распавялі, што супрацоўнікі міліцыі, заўважыўшы расьцяжку, адразу кінуліся шукаць і лавіць тых, хто яе павесіў. Але ім ўсім удалося ўцячы. Тады міліцыянты вярнуліся ды зьнялі вялікую белую палатніну з чырвоным надпісам “Свабоду” і партрэтамі палітвязьняў. Расьцяжка была прымацаваная да скульптуры ільва — гандлёвага брэнду абутковай фірмы “Марко”.
XS
SM
MD
LG