Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўсё менш дзяцей


Мастак Алесь Пушкін з партрэтам дачкі Марылі

Мастак Алесь Пушкін з партрэтам дачкі Марылі

На фоне агульнага скарачэньня насельніцтва ў Беларусі найбольш імкліва скарачаецца колькасьць дзяцей. За апошнія 10 гадоў доля дзяцей у агульнай колькасьці насельніцтва Беларусі скарацілася на 5,6%, перадае БелаПАН.

На пачатак 2011 году ў краіне налічвалася 1 млн. 737,4 тыс. чалавек ва ўзросце да 18 гадоў. Такія зьвесткі паведамілі БелаПАН у Нацыянальным статыстычным камітэце напярэдадні Сусьветнага дня дзіцяці, які адзначаюць 20 лістапада.

Доля дзяцей у агульнай колькасьці насельніцтва краіны скарацілася з 23,9% на пачатак 2000 году да 18,3% на пачатак 2011 году.

Скарачэньне ліку дзяцей адбываецца на фоне агульнага скарачэньня колькасьці насельніцтва Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG