Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле пастановы, якую падпісаў старшыня ўраду Міхаіл Мясьніковіч, выяжджаць на прыватным аўтамабілі ў Польшчу, краіны Прыбалтыкі і Ўкраіну можна будзе ня раз на 5 дзён, як цяпер, а раз на 8 дзён.

Пра такую пастанову паведаміў Інтэрфакс са спасылкай на выступ Міхаіла Мясьніковіча на Менскім аўтазаводзе 18 лістапада. Прэм’ер пры гэтым паведаміў, што пастанова яшчэ не ўступіла ў дзеяньне. Далейшае абмежаваньне колькасьці паездак грамадзянаў за мяжу на сваім транспарце Міхаіл Мясьніковіч патлумачыў неабходнасьцю спыніць вываз паліва, асабліва дызэльнага, якое ў Беларусі значна таньнейшае, чым у суседзяў.

У чэрвені 2011 году ўрад упершыню абмежаваў колькасьць паездак зь Беларусі да адной на 5 дзён для тых, хто едзе на сваім аўтатранспарце. Абмежаваньне не распаўсюджваецца на выезд у Расею. Паводле «Белнафтахіму», гэтыя захады не прывялі да чаканага выніку і актыўны вываз таннага аўтамабільнага паліва зь Беларусі працягваецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG