Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Андрэй Пачобут: у Беларусі пакаралі, у Польшчы ўзнагародзілі


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

Гарадзенскі журналіст, уласны карэспандэнт «Газэты выборчай» Андрэй Пачобут адзначаны прэстыжнай прэміяй польскага радыё «Зэт» імя яго заснавальніка Анджэя Вайцяхоўскага. Яна прысуджана Пачобуту за публікацыі пра Беларусь.

Узнагароду ў Варшаве атрымала жонка журналіста Аксана, бо самому яму забаронены выезд зь Беларусі. Сёлета за гэтыя ж публікацыі 38-гадовага Андрэя Пачобута беларускі суд пакараў зьняволеньнем на тры гады з адтэрміноўкай адбыцьця пакараньня на два гады.

На прэмію імя Вайцяхоўскага сёлета былі намінаваныя дзесяць вядомых польскіх журналістаў. Апроч Андрэя Пачобута, які атрымаў галоўны прыз, былі адзначаныя яшчэ два аўтары — з «Газэты выборчай» і з часопіса «Палітыка».

Аднрэй Пачобут: «Журы, якое адбірае матэрыялы, якое вырашае, каму прызначыць узнагароду, складаецца з кіраўнікоў практычна ўсіх найбуйнейшых СМІ: гэта і тэлебачаньне, і радыё, і друкаваныя выданьні. Калі паглядзець сьпіс ляўрэатаў, то там ёсьць тэлежурналісты, радыё-, газэтчыкі. Безумоўна, мне вельмі прыемна, што мяне адзначылі. Але я таксама расцэньваю гэта перш за ўсё як праяву журналісцкай салідарнасьці з усімі, па сутнасьці, беларускімі журналістамі, якія ўва ўмовах дыктатуры сумленна выконваюць сваю працу».
Я таксама расцэньваю гэта перш за ўсё як праяву журналісцкай салідарнасьці з усімі, па сутнасьці, беларускімі журналістамі, якія ўва ўмовах дыктатуры сумленна выконваюць сваю працу

Андрэй Пачобут удакладняе за што канкрэтна атрымаў прэмію:

«Я пісаў пра падзеі ў Беларусі, і мяне адзначылі за матэрыялы, прысьвечаныя фальсыфікацыям выбараў, асобе Аляксандра Лукашэнкі і рэпрэсіям у дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці. Безумоўна, я пісаў пра Беларусь, і якраз асьвятленьне беларускай тэматыкі было адзначана».

Як сьцьвердзіла журы, публікацыі Пачобута паўплывалі на грамадзкую думку ў Польшчы. Замест Андрэя Пачобута на цырымонію ў Варшаву езьдзіла яго жонка Аксана.

«Паехала мая жонка. Але я віртуальна мог быць прысутны. Калі было абвешчана, што мне прысуджана ўзнагарода, мне патэлефанавалі, і я змог падзякаваць. Гэта было прыемна. Вядоўца сказаў, што Анджэй ня можа выяжджаць зь Беларусі, але: Анджэй, ты нас чуеш? Я адказаў: так, я вас чую. Гэта была неспадзяванка. Ніхто ня ведаў, што так будзе. Гэта паказвае, што нягледзячы на штучныя абмежаваньні, на будаваньне мура вакол Беларусі, якое мы цяпер назіраем, збудаваць у сёньняшніх умовах такі мур, каб ён быў шчыльны, ужо немагчыма».

Адзначанаму прэміяй імя Вайцяхоўскага ўручаецца статуэтка і пяцьдзясят тысяч злотых (гэта каля 15 тысяч даляраў).

Раней за сваю журналісцкую працу Андрэй Пачобут атрымаў узнагароды часопісу «Архэ», БАЖа — «За адданасьць прафэсіі», у мінулым годзе —польскую прэмію імя радыёжурналіста Вітольда Гулевіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG