Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэю Саньнікаву забараняюць сустрэчу з адвакатам


Да Андрэя Саньнікава — былога кандыдата на прэзыдэнта і палітвязьня — у Магілёўскай турме адвакат дапушчаны ня будзе. Пра гэта жонцы Андрэя Саньнікава — журналістцы Ірыне Халіп паведамілі ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў.

Прычыну пазбаўленьня права зьняволенага на адвакацкую абарону адзін з кіраўнікоў дэпартамэнту Працэнка патлумачыў унутранымі правіламі. Тое, што падчас папярэдняга этапу ў той жа магілёўскай турме адвакат наведваў Саньнікава, ён патлумачыў парушэньнем з боку начальніка турмы.

Ірыне Халіп таксама не паведамілі, колькі часу Андрэя Саньнікава будуць трымаць у перасыльнай турме ў Магілёве, а пасьля ў перасыльнай турме ў Віцебску, куды Андрэя Саньнікава маюць этапаваць далей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG