Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнік СІЗА крытыкуе тамтэйшыя парадкі


Адзін з будынкаў Бутырскага СІЗА

Адзін з будынкаў Бутырскага СІЗА

Старэйшы лейтэнант Аляксей Казлоў – дзейны супрацоўнік СІЗА "Бутырская турма", інспэктар аддзелу па выхаваўчай працы. У турме ён працуе два гады і, як кажа "вельмі стаміўся ад парушэньняў", сьведкам якіх быў увесь гэты час. Лейтэнант даў інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода. Факты, якія ён агучыў, даюць магчымасьць параўнаць іх з парадкамі ў беларускіх турмах.

– Чаму вы вырашылі пайсьці працаваць у Бутырку?

Аляксей Казлоў

Аляксей Казлоў

– Рамантыка. Мне хацелася насіць пагоны, стаць афіцэрам, а затым – генэралам. У выніку ў структурах ФСВП я працую больш за восем гадоў: я працаваў у маскоўскім ізалятары Мядведкава і ва ўпраўленьні па канваіраваньні. У Бутырку я трапіў у лютым 2010 году. Я тлумачу падазраваным, абвінавачваным і асуджанымі іх правы, распарадак дня, кансультую па ўсіх пытаньнях, якія ў іх ўзьнікаюць. Аказваю спрыяньне іншым службам: рыхтую характарыстыкі на зьняволеных, выконваю адказы на афіцыйныя запыты з боку пракуратуры, сьледзтва, адвакатаў. Зьняволеныя рэгулярна скардзяцца мне на бытавыя праблемы – камунікацыі, каналізацыя і ўсе бытавыя ўмовы ў Бутырцы прыкрыя.

– Што прымусіла вас крытыкаваць сыстэму, якой вы прысьвяцілі восем гадоў свайго жыцьця?

– Падвойныя стандарты: несправядлівае стаўленьне да адных зьняволеных і пратэкцыянізм – да іншых. Яшчэ я сутыкнуўся з абуральным неразуменьнем з боку кіраўніцтва СІЗА: парушэньні знаходзяцца на паверхні, а ніхто не прымае мер для іх ліквідацыі.

– Нармальныя ўмовы ўтрыманьня ёсьць толькі ў тых зьняволеных, якія плацяць кіраўніцтву Бутыркі грошы?

– Я асабіста ня бачыў перадачы грошай і не хацеў бы так рэзка выказвацца. Але ў мяне засталося ўражаньне, што тут ёсьць карупцыйны складнік: нічога бясплатнага ў нашым жыцьці не бывае, ня кажучы ўжо пра жыцьцё ў турме.
Зьняволены зазвычай перасоўваецца самастойна, пры дапамозе адмычак – загнутых дратоў, якімі ён адкрывае дзьверы ў ізалятары.

На зьняволеных накладаюць спагнаньні на выдуманых падставах. Вось прыклад. Па правілах перамяшчэньня па тэрыторыі СІЗА кожны зьняволены павінен перасоўвацца ў суправаджэньні супрацоўніка. А па негалосных правілах зьняволены зазвычай перасоўваецца самастойна, пры дапамозе адмычак – загнутых дратоў, якімі ён адкрывае дзьверы ў ізалятары. У выніку зьняволены ў любым выпадку можа атрымаць спагнаньне: калі ён не прыходзіць на працоўны ўчастак (паколькі яго ніхто туды не суправаджае, як належыць), і калі прыходзіць туды сам (паколькі перасоўваецца без суправаджэньня). Гэта значыць чалавек ставіцца ў такія ўмовы, што ў любым выпадку парушае рэжым утрыманьня.

– Вы сутыкаліся з ужываньнем фізычнага гвалту ў дачыненьні да зьняволеных?

– Хоць прымяненьне фізычнай сілы – гэта штодзённае справа ў ізалятары, на свае вочы я гэтага ня бачыў.

– Усё–такі што менавіта прымусіла вас распавесьці аб недахопах СІЗА?

– Я стаў сьведкам шматлікіх парушэньняў, якіх аб'ядноўвае тое, што некаторыя зьняволеныя карыстаюцца падтрымкай з боку кіраўніцтва, а іншыя – наадварот. Апошні гучны выпадак – зьняволены сфатаграфаваўся за сталом ў намесьніка начальніка СІЗА, выйшаў у інтэрнэт, выклаў фатаграфіі ў сацыяльнай сетцы. Я праявіў цікаўнасьць і паглядзеў, якімі сайтамі ён карыстаўся. Гэты зьняволены асуджаны за
Супрацоўнік прыме скаргі і здасьць у дзяжурную частку, але далейшы іх лёс няясны – зьняволены не атрымлівае расьпіскі аб прыняцьці скаргі.

махлярства ў асабліва буйным памеры, зьдзейсьненае арганізаванай групай. Апынулася, што, у прыватнасьці, ён заходзіў на электронную скрыню сайта па аказаньню фінансавай дапамогі "Зручна, проста, даступна". У мяне складваецца ўражаньне, што падобныя зьняволеныя могуць нават вырабляць нейкія афёры, быўшы ў зьняволеньні – нішто ім у гэтым не перашкаджае.

– Зьняволеныя, якім начальства ізалятара не сымпатызуе, зьвяртаюцца са скаргамі ў пракуратуру, напрыклад? Гэтыя скаргі выходзяць за межы СІЗА?

– Супрацоўнік на пасадзе, вядома, прыме скаргі і здасьць у дзяжурную частку, але далейшы іх лёс няясны – зьняволены не атрымлівае расьпіскі аб прыняцьці скаргі. Я дапускаю выпадкі іх зьнішчэньня. Нездарма кажуць "на разгляд генэрала Карзінкіна" – гэта значыць парваць і выкінуць скаргу.

– Як вашыя калегі адрэагавалі на ваша рашэньне агучыць факты парушэньняў галоснасьці?

– Шматлікія супрацоўнікі стаміліся ад парушэньняў. Па маіх ацэнках, іх больш, чым палова пэрсаналу СІЗА.
Гаварыць і пісаць аб парушэньнях – гэта пэрспэктыўны мэтад барацьбы зь імі

– Чаму ж яны маўчаць?

– Іх таксама можна зразумець. У іх сям'і. Страціць працу для многіх сьмерці падобна.

– А для вас не?

– Проста я вельмі стаміўся. І я эмацыйны чалавек. Начальнік ізалятару, як мне стала вядома, выступіў з хадайніцтвам аб маім звальненьні з крымінальна–выканаўчай сыстэмы. Пры гэтым фармальная падстава – што я нібыта прагуляў працу ў той дзень, калі на самай справе скарыстаўся правам наведваньня стаматоляга. Я падаў дакумэнты, якія гэта пацьвярджаюць, у СІЗА, але ў мяне іх проста не прынялі. Пляную зьвярнуцца ў суд каб аспрэчыць гэтае рашэньне.

– Гэта значыць, вы ня хочаце губляць працоўнае месца ў Бутырцы?

– Вядома.

– Думаеце, сыстэму можна зьмяніць знутры?

– Нічога нерэальнага тут няма. Трэба проста добрасумленна ставіцца да сваіх службовых абавязкаў і памятаць галоўнае: асноўная мэта крымінальна–выканаўчай сыстэмы не пакараньне, а прафіляктыка і папярэджаньне злачынстваў і правапарушэньняў. Яна ажыцьцяўляецца пры дапамозе выпраўленьня, а не пакараньня.

– Дзе вы будзеце працаваць, у выпадку, калі вас звольняць?

– Займуся праваабарончай дзейнасьцю. Буду адстойваць правы людзей, у тым ліку – добрасумленных супрацоўнікаў крымінальна–выканаўчай сыстэмы. Гаварыць і пісаць аб парушэньнях – гэта пэрспэктыўны мэтад барацьбы зь імі.
XS
SM
MD
LG