Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: бальшыня народу Беларусі адкрыта асуджае ўладу


Сяргей Гайдукевіч
Сяргей Гайдукевіч
Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі не будзе ўдзельнічаць у маючых адбыцца ў 2012 годзе парлямэнцкіх выбарах, калі яны будуць праводзіцца "па старой схеме", заявіў старшыня партыі Сяргей Гайдукевіч.

"Паглядзім наогул, што будзе да гэтага часу адбывацца ў краіне. Але калі выбары праводзіць па старой схеме, то ніякіх спэктакляў, ніякага ўдзелу. Усіх да аднаго здымем, хай народ Беларусі, Расея і Эўразьвяз глядзяць і робяць высновы", — заявіў Гайдукевіч на пашыраным пасяджэньні Вышэйшай рады ЛДП і каардынацыйнай рады Народнага руху Беларусі, паведамляе сайт ЛДП.

Пакуль жа ЛДП заяўляе пра гатоўнасьць "сумесна з Народным рухам выставіць 110 кандыдатаў у дэпутаты ва ўсе акругі нашай краіны".

"Сытуацыя патрабуе ад нас быць гатовымі да любых нечаканасьцяў. Улада канчаткова страчвае кантроль над сытуацыяй у эканоміцы. Нашых прапановаў яны ня чуюць. Ніякіх паляпшэньняў ня будзе, толькі будзе рабіцца горш. Вы ведаеце — бальшыня народу Беларусі адкрыта асуджае ўладу. І гэтую праўду схаваць немагчыма. Урад ня ў стане сказаць Лукашэнку праўду пра тое, што ўсе яго даручэньні ў асноўным невыканальныя без рэальных цывілізаваных рынкавых захадаў і рэканструкцыі эканомікі ў цэлым", — сказаў Гайдукевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG