Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анішчанка: "Баржомі" і малдаўскае віно трапляюць у Расею празь Беларусь


Генадзь Анішчанка
Генадзь Анішчанка
Нядобрасумленныя прадстаўнікі бізнэсу займаюцца рээкспартам у Расею празь Беларусь грузінскай "Баржомі" і малдаўскага віна, заявіў кіраўнік расейскага Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка журналістам у Менску.

"Пытаньне не да Беларусі, а да асобных прадстаўнікоў бізнэсу, як зь беларускага, так і з расейскага боку. Кантрафакт, у асноўным, ідзе празь нядобрасумленных прадстаўнікоў бізнэсу", — сказаў Анішчанка.

Ён адзначыў, што расейскі бок не выстаўляе з нагоды незаконнага рээкспарту прэтэнзіяў да афіцыйнага Менску. Маўляў, ёсьць "занепакоенасьць, а не прэтэнзіі", перадае РИА Новости.

Вясной 2006 году пасьля абвастрэньня грузінска-расейскіх стасункаў, расейскі Расспажыўнагляд забараніў увоз на расейскі рынак грузінскіх вінаў і "Баржомі", назваўшы афіцыйнай прычынай забароны нізкую якасьць прадукцыі.

Забарона на ўвоз у Расею вінаробнай прадукцыі з Малдовы з прычын бясьпекі і якасьці Расспажыўнагляд увёў таксама ў 2006 годзе. Але зь лета 2007 году прадукцыя больш як 40 малдаўскіх вінаробных прадпрыемстваў зноўку прайшла санітарна-эпідэміялягічную экспэртызу і пастаўкі былі адноўленыя.

У красавіку 2010 году Расспажыўнагляд зноў забракаваў буйную партыю віна аб'ёмам 47 000 літраў з-за "неадпаведнасьці прадукцыі патрабаваньням бясьпекі". У канцы жніўня таго ж году пасьля выпраўленьня сытуацыі расейскі бок вырашыў павялічыць лік пастаўшчыкоў малдаўскага віна да 53. На пачатку лістапада 2011 году Расспажыўнагляд заявіў, што пашырае допуск малдаўскай вінаробнай прадукцыі ў Расею: яшчэ два прадпрыемствы атрымалі дазвол на пастаўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG