Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс па справе Стэфановіча пачнецца 2 сьнежня


Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч
Працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча адбудзецца 2 сьнежня ў судзе Партызанскага раёна Менска. Спачатку працэс быў прызначаны на 15 лістапада, але перанесены па сямейных абставінах.

Позва з суда прыйшла праваабаронцу 2 лістапада. Валянцін Стэфановіч адзначыў, што за час разгляду па справе пеня вырасла з 6 да 9 мільёнаў рублёў і зараз зь яго спрабуюць спагнаць прыкладна 41 мільён рублёў, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна". Сума разьлічаная паводле зьвестак пра ягоныя замежныя рахункі. Гэтыя зьвесткі перадалі ў Беларусь зь Літвы.

Інспэкцыя па падатках і зборах Партызанскага раёна Менску 19 кастрычніка аштрафавала Стэфановіча на 4 мільёны 750 тысяч рублёў. Ён быў прызнаны вінаватым у правапарушэньні па адміністрацыйным артыкуле 13.6 (нявыплата ці няпоўная выплата падаткаў).

Паводле праваабаронцы, яго скарга адносна вынесенага яму штрафу падатковай інспэкцыяй Партызанскага раёна будзе разглядацца ў Партызанскім судзе 23 лістапада. Адпаведную позву ён атрымаў 9 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG