Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: Рамана Кісьляка ў абласным судзе не апраўдалі


Раман Кісьляк падчас акцыі 16 кастрычніка.
Раман Кісьляк падчас акцыі 16 кастрычніка.
Берасьцейскі абласны суд пастанавіў, што суд Ленінскага раёну законна пакараў праваабаронцу Рамана Кісьляка за шэсьце з мэгафонам на знак салідарнасьці з Алесем Бяляцкім.

Раман Кісьляк абскарджваў у абласным судзе рашэньне Ленінскага суду, паводле якога ён пакараны штрафам у 350 тысяч рублёў.

Раман Кісьляк ня згодны з рашэньнем абласнога суду, ён кажа, што ўлады баяцца стварыць прэцэдэнт апраўданьня. Ён даводзіць, што адзіночнае шэсьце з мэгафонам не зьяўляецца пікетаваньнем, бо падчас пікету не мяркуецца нейкі рух. Таму праваабаронца робіць выснову, што ён незаконна асуджаны за пікетаваньне, якога ён не рабіў.

Спадар Кісьляк мае намер абскарджваць прысуд у Вярхоўным судзе, а калі давядзецца, то і ў міжнародных інстанцыях.

Раман Кісьляк быў затрыманы падчас шэсьця салідарнасьці з арыштаваным праваабаронцам Алесем Бяляцкім 16 кастрычніка. Спадар Кісьляк ішоў па вуліцы ў цэнтры Берасьця і казаў праз мэгафон, што Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад вартай незаконна. Міліцыянты затрымалі яго і склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне. 28 кастрычніка судзьдзя Ленінскага суду Берасьця Ала Вінаградава прысудзіла яму 350 тысяч рублёў штрафу.

Кісьляк затрыманы за салідарнасьць зь Бяляцкім
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:30 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG