Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНАСЬЦЬ...


...пераменная, без ападкаў. Тэмпэратура ўдзень: -2 – +2.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


У гарадзкой ратушы прэс-канфэрэнцыя з мэрам Менску Мікалаем Ладуцькам на тэму «Актуальныя пытаньні сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Менску». Пачатак а 14.00.

У Маскве сустрэнуцца прэзыдэнты краін мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі, Аляксандар Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзьмітрый Мядзьведзеў. Яны падпішуць пагадненьне, якое тычыцца далейшай эканамічнай інтэграцыі і створыць Эўразійскую эканамічную камісію.

Зь візытам у Маскве прабывае вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы і пытаньнях бясьпекі Кэтрын Эштан.

У Стамбуле другі дзень форум краінаў басэйну Чорнага мора, прысьвечаны энэргетычным і эканамічным пытаньням.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1918 – абвяшчэньне незалежнасьці Латвійскай Рэспублікі.

1926 – адбылося адно з так званых узбуйненьняў БССР. Палітбюро ЦК усесаюзнай кампартыі, разгледзеўшы высновы камісіі, якая перад тым працавала ў Гомельскай губэрні, пастанавіла «лічыць даказаным беларускі характар насельніцтва Гомельскага і Рэчыцкага паветаў і прызнаць неабходным далучэньне адзначаных паветаў да БССР».

У гэты дзень нарадзіліся:

1786 – Карл фон Вэбэр, нямецкі кампазытар.

1787 – Люі-Жак Дагер, францускі мастак і вынаходнік, адзін з заснавальнікаў фатаграфіі.

1883 – Язэп Лёсік, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч і мовазнавец.

1901 – Джордж Гэлап, амэрыканскі сацыёляг, заснавальнік вядомага ва ўсім сьвеце Інстытуту Гэлапа.

1902 – Міхась Машара, беларускі паэт.

1931 – Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадзкі і палітычны дзяяч.

У гэты дзень памерлі:

1827 – нямецкі пісьменьнік Вільгельм Гаўф.

1922 – Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік.

1941 – Вальтэр Нэрнст, нямецкі фізык і фізыкахімік, аўтар асноватворных працаў па тэрмадынаміцы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1962 – Нільс Бор, дацкі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

МІНУС 365:


Статкевіч: Ня буду клоўнам у балаганчыку

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Шчасьце карыснае для цела, але смутак павялічвае сілу розуму».

Марэль Пруст
XS
SM
MD
LG