Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 лістапада ў Чэхіі дзяржаўнае сьвята – Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю. Чэхі ўшаноўваюць герояў змаганьня супраць нацызму і камунізму.

Сьвята ўстаноўлена ў гонар дзьвюх падзей у чэскай гісторыі, аддзеленых між сабою паўстагодзьдзем.

17 лістапада 1939 году нацысты зачынілі ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Пратэктараце Чэхіі і Маравы, праз два дні пасьля таго, як пачаліся пратэсты чэскіх студэнтаў у Празе супраць нямецкай акупацыі. Нацысты арыштавалі сотні студэнтаў і выкладчыкаў, шмат каго зь іх выслалі ў канцлягеры.

17 лістапада 1989 году ў Празе мела месца шматтысячная дэманстрацыя студэнтаў супраць камуністычнага рэжыму, якая дала пачатак «аксамітнай рэвалюцыі» – бяскроўнай зьмене ўлады ў Чэхаславаччыне з таталітарнай на дэмакратычную.

У 1946 годзе Сусьветны кангрэс студэнтаў, які праходзіў у Празе, устанавіў дзень 17 лістапада Міжнародным днём студэнтаў, на памятку аб чэскіх студэнтах-патрыётах, закатаваных нацыстамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG