Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты ня хочуць, каб іх падкуплялі за 1300 рублёў


17 лістапада, у Міжнародны дзень студэнтаў, актывісты кампаніі "Гавары праўду" правялі ў Менску акцыю салідарнасьці са студэнтамі. Яны перадалі зварот да ўраду з просьбай альбо зрабіць праезд у грамадзкім транспарце бясплатным для студэнтаў па ўсёй краіне, альбо вярнуць платны праезд у Менску.


Аб 11-й гадзіне актывісты кампаніі "Гавары праўду" і студэнты, усяго каля дзесяці чалавек, сабраліся ля ГУМа. Андрэй Дзьмітрыеў, трымаючы ў руках пачак талёнчыкаў, патлумачыў мэты акцыі салідарнасьці са студэнтамі.

"Наша ідэя вельмі простая. Салідарнасьць — гэта калі ты можаш часам
Урад у Менску спрабуе падзяліць студэнтаў ...

адмовіцца ад сваіх нейкіх ільготаў, правоў, каб сказаць, што ўсе мы роўныя і нас нельга дзяліць па частках і падкупляць. Сёньня мы падтрымліваем ідэю менскіх студэнтаў, што мы можам заплаціць за праезд. Каб не было так, што менскія студэнты ня плацяць і гэта кладзецца цяжарам на плечы студэнтаў астатняй краіны. Урад у Менску спрабуе падзяліць студэнтаў. На добрых у Менску, якіх трэба неяк падкупіць, і на нейкіх астатніх".

Удзельнікі акцыі селі ў маршрутны аўтобус № 100 і прабілі дзясяткі квіткоў у знак салідарнасьці са студэнтамі ў рэгіёнах Беларусі. Менскія студэнты прадэманстравалі, што яны адмаўляюцца езьдзіць бясплатна, каб за гэта плацілі іншыя. Пасажыры аўтобуса і кандуктарка прыязна паставіліся да ўдзельнікаў акцыі. Адна з жанчын сказала:

"Я лічу, што павінны вызваліць усіх студэнтаў ад аплаты. Ва ўсіх рэгіёнах, бо ўсе дзеці роўныя, усе бацькі роўныя".

Адзін з удзельнікаў акцыі, Міхась Пашкевіч, сказаў:

"Нельга гаварыць пра салідарнасьць і нічога самому не рабіць. Хаця б у
Нельга гаварыць пра салідарнасьць і нічога самому не рабіць ...

адзін дзень, у дзень салідарнасьці набыць квіток, прабіць яго, нават калі ты маеш права яго не набываць. Калі зараз ідэолягі забіваюць студэнтам галаву накшталт таго, што мы вас віншуем з Днём студэнта, зусім вымываючы сэнс гэтага сьвята, пра яго трэба нагадваць. 1300 рублёў — гэта зусім ня тая цана, якой варты гэты падзел паміж рэгіёнамі і Менскам. Тым больш што менскія студэнты — гэта тыя ж рэгіёны".

Актывісты і студэнты выйшлі на плошчу Незалежнасьці, каб перадаць ва ўрад свой зварот і прабітыя талёнчыкі. Студэнтка Кацярына сказала:

"Мы хочам зьвярнуцца да Савету міністраў з заклікам нарэшце дзейнічаць.
Мы не павінны дзяліцца ...

Бо гэтая няроўнасьць не павінна прысутнічаць у нашай краіне. Чаму мы, тыя, хто навучаецца ў Менску, можам не плаціць за праезд, а рэгіянальныя студэнты павінны? Павінна быць роўна ці хаця б палову аплачваць, але ўсім. Мы не павінны дзяліцца. І гэты зварот ёсьць такі пасыл да міністраў, каб зрабілі роўнымі нас, студэнтаў. Мы адзіны народ, і мы павінны быць роўнымі".

Памочнік міністра адукацыі Віктар Даранкевіч паабяцаў перадаць зварот студэнтаў ураду. Актывісты кампаніі "Гавары праўду" зьбіраюцца далей змагацца за правы студэнтаў ня толькі ў Менску, але і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

У Магілёве ўжо сабрана 600 подпісаў за тое, каб зрабіць праезд бясплатным. Аднак мясцовыя ўлады там адмовілі. Маўляў, мы ня ў Менску, у нас грошай няма.




Памочнік міністра Віктар Даранкевіч прыняў зварот

Памочнік міністра Віктар Даранкевіч прыняў зварот

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG