Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ заклапочаная сытуацыяй вакол Саньнікава


Андрэс Хэркель
Андрэс Хэркель
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Хэркель выказаў глыбокую заклапочанасьць сытуацыяй вакол асуджанага кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах-2010 Андрэя Саньнікава, паведаміла прэс-служба ПАСЕ.

"Я атрымліваю рэгулярныя справаздачы аб жорсткім абыходжаньні і катаваньнях зьняволеных, таму настойліва заклікаю беларускія улады неадкладна праінфармаваць сям'ю і адвакатаў спадара Саньнікава пра яго месцазнаходжаньне і забясьпечыць доступ да яго", — заявіў 16 лістапада Хэркель.

16 лістапада сваю заяву таксама зрабілі дэпутатка нямецкага парлямэнту Бундэстагу ад партыі зялёных Марылюіза Бэк

«Андрэй Саньнікаў чарговым разам зьнік зь беларускай турмы. Сваякам і адвакатам адмоўлена ў тым, каб ведаць яго цяперашняе месцазнаходжаньне і акалічнасьці зьнікненьня. Шматлікія зьвесткі пра жорсткае абыходжаньне і катаваньні, каб палітычныя зьняволеныя прызналі сваю віну, прымушаюць думаць пра горшае.

Мы вельмі занепакоеныя лёсам Саньнікава.

Мы заклікаем беларускі ўрад неадкладна інфармаваць сваякоў і адвакатаў Андрэя Саньнікава пра яго месцазнаходжаньне і гарантаваць сустрэчу зь ім».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG