Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў знаходзіцца ў Магілёўскай турме №4


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

У Магілёўскую турму №4 сёньня раніцай прыехала адвакат Марына Кавалеўская, каб знайсьці тут Андрэя Саньнікава. Турма лічыцца перасыльнай. У ёй знаходзіцца ізалятар часовага ўтрыманьня для людзей, якіх этапуюць. Іх прывозяць сюды, нейкі час трымаюць, пакуль будзе сфармаваны этап.

13.00 Марына Кавалеўская вяртаецца ў Менск. Яна ня бачыць сэнсу ехаць у турму, бо спатканьне ўсё роўна не дазволяць. Заўтра ў Магілёў можа прыехаць іншы адвакат, які будзе дабівацца сустрэчы з Саньнікавым.

12.40 Кавалеўская выйшла з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. Яна напісала скаргу на недапушчальнасьць дзеяньняў супрацоўнікаў управы. Кавалеўская паабяцала, што будзе пісаць скаргі ў іншыя кантрольныя і наглядныя органы. Як кажа адвакат, праблема, з якой яна прыехала ў Дэпартамэнт, патрабуе экстраннага вырашэньня. Цяпер адвакат вяртаецца з управы дэпартамэнту ў пракуратуру, і потым плянуе прыехаць зноў да турмы, дзе будзе патрабаваць сустрэчы з Саньнікавым.

Скаргу ва ўпраўленьне Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў па Магілёўскай вобласьці Марыя Кавалеўская падпісвала звонку. Ва ўпраўленьне яе пусьцілі толькі пасьля настойлівага патрабаваньня даць ёй кнігу заўвагаў і прапановаў упраўленьня.

Скаргу ва ўпраўленьне Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў па Магілёўскай вобласьці Марыя Кавалеўская падпісвала звонку. Ва ўпраўленьне яе пусьцілі толькі пасьля настойлівага патрабаваньня даць ёй кнігу заўвагаў і прапановаў упраўленьня.


12.15 Кнігу скаргаў і прапановаў так і не далі. Маёр, які выйшаў да адваката, заявіў, што скарга Кавалеўскай зарэгістраваная. Зьявілася два міліцыянты спэцназу, які запыталі, што перад будынкам робяць прысутныя (Кавалеўская і журналісты). У выніку Кавалеўскую ўсё ж пусьцілі ў будынак

11.50 Адваката Марыну Кавалеўскую не пусьцілі ў будынак абласнога ўпраўленьня дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. Выйшла супрацоўніца, якая паведаміла, што ў яе няма паўнамоцтваў пускаць у будынак Кавалеўскую. Адвакат запатрабавала кнігу скаргаў і прапановаў, куды яна хоча напісаць скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў абласнога дэпартамэнту. Супрацоўніца паабяцала вынесьці кнігу.

Адвакатка Марына Кавалеўская

Адвакатка Марына Кавалеўская



10.25 Адвакат Марына Кавалеўская прыехала ў Магілёўскую абласную пракуратуру. Тут яна піша скаргу на факт парушэньня права асуджанага на атрыманьне юрыдычнай дапамогі з боку начальніка турмы №4 Аляксандра Ламазы.

10.10 Начальнік Магілёўскай турмы №4 Аляксандар Ламаза адмовіў адвакату Марыны Кавалеўскай. Ламаза сказаў, што Саньнікаў транзытны перасыльны і таму сустрэча неабавязковая. Адвакат заявіла, што гэта адлюстроўвае непасьлядоўную пазыцыі начальніка турмы, бо першы раз, калі Саньнікаў быў тут на этапе, сустрэчу з адвакатам яму дазволілі. Адмову Кавалеўская назвала парушэньнем права асуджанага на атрыманьне юрыдычнай дапамогі.

У 9.35 Кавалеўская паведаміла нашаму карэспандэнту, што Саньнікаў знаходзіцца ў гэтай турме, і пайшла дабівацца сустрэчы зь ім.

Перад гэтым Марына Кавалеўская заявіла, што гэта беспрэцэдэнтная сытуацыя, калі ніхто не паведамляў, дзе знаходзіцца зьняволены. Саньнікаў мае патрэбу ў юрыдычнай дапамозе, у яго справе ёсьць заява на юрыдычныя паслугі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG