Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ не зьбіраецца ўносіць у «чорны сьпіс» ні Мясьніковіча, ні Сямашку


Факты, перадрукаваныя з інтэрнэт-выданьня EU Observer у Брусэлі, не адпавядаюць рэчаіснасьці.

З такім удакладненьнем выступілі прадстаўнікі брусэльскага «Офісу за дэмакратычную Беларусь». Яны зьвярнуліся ў прадстаўніцтва Эўракамісіі з пытаньнем, ці сапраўды такая ініцыятыва была прапанаваная ўрадамі краін-сяброў. У офісе эўракамісара Штэфана Фюле ўдакладнілі, што краіны ЭЗ не прапаноўвалі ўнесьці ў «чорны сьпіс» прозьвішчы Мясьніковіча і Сямашкі. Але вось, напрыклад, пытаньне з уладальнікам фірмы «Трайпл» спадаром Чыжом разглядалася, і шмат якія дзяржавы выказаліся за тое, каб пазбавіць яго права карыстацца шэнгенскай візай. Аднак у «Офісе за дэмакратычную Беларусь» выказалі меркаваньне, што дастатковай колькасьці галасоў гэтая ініцыятыва не набярэ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG