Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: брашуру Алены Гнаўк прызналі экстрэмісцкай


Алена Гнаўк

Алена Гнаўк

Берасьцейскі раённы суд прызнаў экстрэмісцкай брашуру Алены Гнаўк «Асобная думка, або зварот хрысьціянкі», якую яна выдала і разаслала ў розныя дзяржаўныя ўстановы.

Аўтарка не знайшла 6 мільёнаў, каб правесьці новую экспэртызу ў Інстытуце філязофіі Акадэміі навук. Таму суд разглядаў справу па ранейшай экспэртызе, якую пракуратура замаўляла ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце.

У сваёй брашуры Алена Гнаўк выклала погляд на тое, «як уладам і апазыцыі выйсьці са становішча, якое цяпер склалася». Гэтую брашуру Алена Гнаўк выдала накладам 200 асобнікаў і накіравала ў розныя міністэрствы і ведамствы.

Аднак з ініцыятывы КДБ пракуратура Берасьцейскай вобласьці накіравала пазоў у Берасьцейскі раённы суд, каб прызнаць выданьне экстрэмісцкім.
XS
SM
MD
LG